БО

Бадзяцца крывымі вулкамі
Мястэчка забытага Богам
Нязбытная зараз раскоша
                Бо
Ніколі ня ўведаеш пэўна
Хто цябе там перастрэне
Куды цябе выведзе цень
                Бо
Часам і цені знікаюць
А потым, за ценямі, людзі
А раптам ты згубішся сам?
                Бо
Знікнуць раптоўна – кайфова
Каб спарадзіць таямніцу
Пра свой недарэчны зыход

Раскоша
     Крочыць
             Крывымі
               Бо


Рецензии
Цудоўная пара — карціна і вершык.
Дарэчы, я мару, яшчэ не памершы,

ВіктОру свой шаржык даўнішні даслаць, http://www.stihi.ru/2014/03/09/7230

а Сержу натхніцца— і гімн напісаць.)))

Са снежаньскім цяплом,

Лаззаро   11.12.2015 17:54     Заявить о нарушении