Ад аутара

Гэтаю кнiжку прысвячаю Радзiме – Беларусi, якая дапамагла засвоiць прафесiю ўрача i ўсё, што ў мяне ёсць, добрага зыходзiць ад маёй Радзiмы. Родны кут, бацькаўшчына, Радзiма- адвечная радасць, якая ,як здароўе, калi ёсць - не заўважаем,а калi развiтаемся- сумуем, пакутваем,шукаем i чакаем сустрэчы,як першага спаткання.
Родныя сцежкi, горкi, лес, рэчка вабяць безумоўна ўсё жыццё i ў сэрцы заўсёды выклiкаюць лавiну пачуцця, як музыка, як песня,якiя самi ляцяць да зор i нясуць нашы думкi да света.
Кажуць, што жыццё – гэта не гады, якiя пражылi, а што запомнiлiся. А дзяцiнства крэпка засела ў памяцi. Перш напамiнаю бязклапотнае жыццё ў невялiчкай хатцы,
дзе захавалiся звычаi беларусаў. Клёкат бусла на буслянцы ў весну, спеў жаўрука над нiвай, журчанне ручайка ў асiннiку, безтурботнае дзiцячае жыццё.У хатцы павучок над сталом на шчасце. У куце iкона мацi Багародзiцы,адрыўны каляндар. Гэта ўсе ўпрыгожваннi.
За печчу вадзiлiся мышы. Ля ганка -  Жучка,якая ўпрыгожвала  жыццё дзiцяцi, зграйка вуцят.
Вечарам пiлi чай, спявалi песнi, запомнiлася “ Распрагайце, хлопцы, коней” . У 1937 Г. ЗАКОНЧЫЛАСЯ iДЫЛiЯ. ЧОРНЫ ВОРАН ЗАБРАў БАЦЬКУ . ЖЫЦЦЁ СТАНАВiЛАСЯ ЦЯЖЭЙ i ЦЯЖЭЙ.
А ПОТЫМ ВАЙНА-ГЭТА асобая старонка кожнага беларуса.Для мяне яна сiрочая, балючая.З вялiкай грамады родзiчаў у жывых застаўся дзядзя Васiль.Бабуля мужна пераносiла пахаронкi.
Фактычна жыццё стала налажывацца толькi ў 1952 годзе.,калi закончыла медшколу ў Полацку. Як жа мне не любiць маю Айчыну? Як не ганарыцца яе дасягненнямi?Тым больш, як яе забыць?Бываюць днi, калi здаецца,што я здрадзiла Радзiме, сама таго не жадая,
але яна снiцца , думаю пра яе, iмкнуся да Радзiмы – значыць яна са мной заўсёды.
Спадчына бацькоў,
адна iз лепшых моў,
бусел на буслянце.
Ефрасiння ў рамцы.
Васiлёк у руцэ.
I што мацi натчэ,
з яе лёгкай рукi
 посцiлкi, ручнiкi.


Рецензии
Не "ўрач", а "лекар". Не "пакутваем", а "пакутуем". Мабыць ячшэ не "да света", а "да святла". Лепей пісаць "запамяталіся", а не "запомніліся". Таксама не "крэпка", а "моцна" ці "дужа". Яшчэ на беларускай мове "икона" мабыць будзе "абраз". Не "налажывацца", а "наланджвацца".

А так вельмі добры тэкст.)

Макс Хот   03.12.2015 22:54     Заявить о нарушении
Вельми удзячна за падказку

Анастасия Сазанкова   21.12.2015 11:43   Заявить о нарушении