Кропелька патрыятызму

(29.11.2015)

Патрыятызм... Што ёсць такое?
Я патрыётка роднага сяла.
Я патрыётка матчынага слова.
Я патрыётка беларускага цяпла.

Я патрыётка ўсёй сваёй краіны.
Я патрыётка Брэста, БрГУ,
Куточка роднага, з колерам рабіны.
О Беларусь мая, цябе я зберагу.

Я пранясу цябе, краіну свету,
Праз гора, беды, постаці вярхоў.
І зберагу слова маці ад бедаў,
Што будзе воклічам усіх братоў.


Рецензии