Катаракта

Катаракта, катаракта!..
У вачах стаіць туман.
Засцілае наваколле
І прыводзіць часта ў зман.

Бачыш постаці людскія,
Ды не можаш распазнаць.
Каб знаёмых не пакрыўдзіць,
Трэба кожнага вітаць.


Рецензии