Вдова войны. поэма на белорусском языке

Спасибо всем, кто читает это стихотворение.
Чем больше читают, тем больше помним.

Удава  вайны.

(Посвящается моей бабушке
Чечет(в девичестве Твёрдой) Марии Васильевне). Светлая память.

Удава  вайны... Я бачыла яе...
На выгляд - невялічкая жанчына,
Руплівая, на досвітку  ўстае,
Каб накарміць дзяцей: дачок і сына.

Умее ўсё: і сеяць, і араць,
Каня лавіць і запрагаць на пашы,
Капіцы сена ў брод перацягаць
І стомленасці нават не заўважыць.

Пяцёра дзетак на яе спіне,
Няма калі ні плакаць, ні стамляцца.
Загінуў муж, іх бацька, на вайне.
З тых пор адна прывыкла завіхацца.

Яна не мае права быць слабой.
Забылася, што звалася жанчынай.
Перад вачыма - той, апошні бой,
Пад Кёнігсбергам, дзе Васіль загінуў.

Яго аднапалчанін расказаў,
Як муж яе змагаўся за Айчыну,
Як марыў аб спатканні, як чакаў,
Вяртання з фронту ў родныя мясціны.

Успамінаў сям'ю сваю і дом -
Малодшага ж пакінуў немаўляткай,
Назвалі, як і бацьку, Васілём,
Ужо падрос магчыма, скажа:" Татка!"

Але не даў сустрэцца больш ім Бог.
Напэўна, лёсам так наканавана.
У баі амаль увесь загінуў полк...
У Прусіі Усходняй пахаваны.

І да яе з вайны бяда дайшла.
Пастукала ў акенца паштальёнка,
Адводзячы ў бок позірк, увайшла,
Трымаючы, як кулю, пахаронку...

- Марыля, тут паперка... Выбачай...
Але Марыля іншых слоў не чула.
На момант ахапіў душу адчай,
А ў сэрца як нажамі саданула.

Яна не прараніла ні слязы,
На слончык моўчкі села, як застыла.
Перавяла пагляд на абразы -
Удаве цяпер не роспач трэба, сіла.

А плакаць будзе потым, уначы,
Калі паснуць і плач ніхто не ўчуе...
Пагладзіла дачушку па плячы,
Перахрысціла: "Хай іх Бог ратуе"…

Жыццё з тых пор цягнула за дваіх,
Жыла надзеяй, Васіля чакала.
Не верыла паперцы, многа іх
Без звестак на вайне папрападала.

Да Зоські Серады ў Верагі
Вярнуўся муж, праз год ці можа болей,
Калекай, праўда, без адной нагі -
Пазней, але ўжо лепей, чым ніколі.

Вось так, спадзеючыся і яна
Жыла, пяцёра дзетак падымала,
Усё сваё жыццё - удава. Адна,
Бо ўжо нікога больш не пакахала.

Свае ўспаміны, дабрыню, цяпло
Яна падаравала нам, нашчадкам,
Каб помнілі заўжды, што войны - зло!
Ад іх жанчыны-удовы плачуць украдкам.

Фото моей бабушки. Здесь ей 84 года.
А кожа такая нежная и почти без морщин.
Как сейчас помню. Всегда это удивляло.
Так случилось, что я не видела её мёртвой. Для меня она всегда жива и является ярчайшим примером доброты, порядочности, мудрости и героизма советской женщины, которых осталось после войны тысячи.


Рецензии
Пачытаў.....и падалося што ведаў тую ўдаву......дзякуй!Добра написали!

тольки там аписка.....маДлодшага!!!

Владимир Гайдук   19.12.2018 17:26     Заявить о нарушении
Спасибо! Владимир! Не удивительно, после войны таких вдов осталось великое множество. Эти мужественные женщины поднимали и строили послевоенный мир и вырастили наших отцов и матерей.Низкий поклон им за это.

Людмила Воронова Супрун   26.12.2018 20:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.