Зямное i зорнае шчасце

Напэўна, па міласці Божай нябёсы звялі
ў адзінай прасторы зямное і зорнае шчасце:
успыхнуць —  і знічкай зляцець у далоні зямлі,
і, страціўшы крылы, у глебу зярняткам упасці.

І згаснуць — і  рунню прабіцца да сонца з глыбінь,
прайшоўшы, агонь, і ваду, і каменныя глыбы,
стакроць памнажаючы золата — зорную плынь,
што потым  ізноў засявае зямельныя скібы.

І з хлебам жытнёвым штодня падаецца на стол,
і з зорнаю соллю  на столі нябеснай іграе.
І ў свеце каштоўней, чым самы смачны разнасол
з усіх, што людская рука так старанна стварае.

Паўсюдныя  "і" парассыпалі кропкі, як мак.
Такое ўжо шчасце — сузор'е нябесна-зямное.
Не спі, чалавек! Хто б ні быў ты — паэт ці мастак,
у жмені збірай — і натхняйся ім — разам са мною!


----------------------------------------------------
Фота — Віктара Малышчыца    https://m.vk.com/malyshchyts
Відэа "Беларусь у абдымках зорак"    https://vimeo.com/58056965


Рецензии
Прыемна чытаць вершы на роднай мове,асабліва, калі знаходзішся на значнай адлегласці ад родных мясцін.Вялікі дзякуй!

http://www.stihi.ru/2014/06/01/5536

Сергей Бука-Вороневски   09.12.2015 16:13     Заявить о нарушении
Дзякую, Сяргей!
Жадаю Вам, каб радзіма была заўсёды блізка да Вас— у сэрцы і ў думках.

Лаззаро   09.12.2015 23:22   Заявить о нарушении
І... на языку.)))))

Лаззаро   09.12.2015 23:23   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.