Бяроза

Стаіць бяроза ля дарогі,
Свае развесіўшы галінкі.
Здаецца,даў бы толькі ногі-
Пабегла бы на вечарынку.
     Яе ўбор зялёна-белы
     Пасуе вельмі ёй да твару.
     Падобна дзеўчыне нясмелай,
     Стаіць яна,аб чымьсці марыць!
Плывуць аблокі ў небе сінім,
Ёй пасылаюць прывітанне
І абяцаюць з першым ліўнем   
Падараваць сваё каханне.
     Гарэза-вецер заплятае
     Бярозы шоўкавыя косы,
     Птушыны хор ёй гімн спявае,
     А ранкам умываюць росы!
Як глянеш на красу такую-
Забудзеш усе свае нягоды,
Бадзёрым зноў сябе адчуеш,
Узяўшы сілы ад прыроды!
 


Рецензии