Не кукуй, зязюля...

Не кукуй, зязюля, ў гаі,
Не лічы мае гады.
Іх нямнога засталося.
Я ж даўно не малады.

І прайшоў мой шлях жыццёвы
Праз галечу, праз вайну,
Праз трывогі і пакуты,
Што нагналі сівізну,
Што пасеялі маршчыны,
Надарвалі жылы рук,
Надламалі ў працы спіну,
Прытупілі сэрца стук.

Не кукуй, зязюля, ў гаі,
Мне шляхі не выбірай.
Мне ўжо выбрана дарога-
Або ў пекла, або ў рай.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →