Прадавец мухаморав
Дваццаць тысяч за вядзерца. І па меней аддае.
Не скупіцца, уступае і пакеты выдае,
І з вяршкамі насыпае, і парады ўсім дае.
І старанна агітуе, рэкламуе свой тавар.
Ад напружання, старання аж пакрыўся потам твар:
"...Мухаморы добра лечаць рак, артроз, радыкуліт,
Эпілепсію,параліч, дыятэз, нейрадэрміт.
І лякарствы з мухамораў кожны можа сам зрабіць,
Толькі, каб не атруціцца, акуратным трэба быць".
Агітуе, рэкламуе і паціху прадае,
А купіўшым мухаморы, і рэцэпты раздае.
І сабралася нямала ля яго пакупнікоў.
Яшчэ болей тут сышлося зевакоў і дзівакоў.
Не спяшыць ён, не марудзіць,
Спраўна бізнес свой вядзе.
Затаілася хітрынка між вусоў і ў барадзе.
І пусцее кораб хутка. Грошы валяцца ў кішэнь.
Прадавец "на сёмым небе", што такі вязучы дзень.
Абураюцца суседзі- прадаўцы баравікоў,
Што заезджы "мухаморшчык" ў іх адбіў пакупнікоў.
Мухамораў у лесе мора. Хоць "гаці за гаццю гаць",
Ды грыбнік не кожны хоча іх у рукі нават браць.
Свидетельство о публикации №115112202027