Зязюля

Зязюля яйкі па вясне
Ў чужыя гнёзды падкідала,
Каб з дзецьмі клопатаў не мець.
Сама ж, як матылёк, лятала.

Ды бесклапотнае жыццё
Ёй з цягам часу надаела.
А ўспомніўшы сваіх дзяцей,
Сустрэцца з імі захацела.

Ды дзе жывуць яны і як,
Зязюля гэтага не знала.
Непазнавальным стаў той лес,
Дзе яйкі ў гнёзды падкідала.

І кожную вясну цяпер
Яна лятае і гукае.
І чуецца "ку-ку", ку-ку"...
Так дзетак да сябе склікае.

Ды ёй ў адказ- нямая ціш.
Ніхто з ёй не спяшыць радніцца.
Парваны нітачкі радства,
І ім ужо не аднавіцца.


Рецензии