Нешта

(01.10.2015)

Нешта такое шэрае
Прамільгнула побач з табою.
Я існую толькі вераю,
Што хутка будзеш са мною.

Нешта такое цяжкае
Сціснула твае плечы.
Можа табе і важнае,
А мне ўжо дыхаць нечым.

Нешта такое дзікае
Адбірае цябе у мяне.
І шэптам яно, ціхае
Са смехам звярнула да сябе.


Рецензии