Я не паэт

(24.04.2015)

Я не паэт. Я проста скрынка болю.
Мае пачуцці нечым засланіць.
Зноў усміхнуся, так воь і між волі.
Жыццё? Я не жадаю больш так жыць.

Я не паэт. Я вершы не складаю:
Бо то не вершы, думкі то мае.
Калі ж я не пішу - душою паміраю.
Інакш я не магу. То радасць для мяне.

Я не паэт. І нават не паэтка.
То цяжар сэрца і душы маёй.
Пішу часцей, бо адкрываю душу рэдка.
Не зразумець табе. А мне - душы тваёй.


Рецензии