Подкаблучник
Дык Аня Гену "адсадзіла"
Ў другі пакой, бо зразумела:
Яго не вабіць яе цела,
Дык хай жыве ў другім пакоі,
Аставіць Аннушку ў спакоі...
А ў Гены крыўда на яе.
Спакою крыўда не дае,
За што на старасці гадоў
Такая "ласка" і "любоў"?
Што жыць не хочацца падчас,
Што сэнс жыцця зусім пагас.
Ён ўспамінае дні і ночы,
Калі любоў зацьміла вочы,
Як Аннушку туліў, любіў.
Як з ёю дзетак прыздабыў,
Як гадаваць дапамагаў,
Вучыў, лячыў, аберагаў,
Не дасыпаў, не даядаў,
Нямала сіл сваіх аддаў.
Як працаваў ён за траіх,
Пакуль ў жыццё праводзіў іх...
Цяпер не грэх бы адпачыць,
Ды Аннушка шыпіць, рычыць,
Нібы тыгрыца, ці змяя.
Сама ад злосці не свая.
Ёй ўсё не гэтак,ўсё не так.
І мучыцца мужык-бядак...
Такі наш Гена не адзін.
Нямала ёсць такіх мужчын,
Што путы рабства набылі,
Як ў ЗАГС каханых прывялі.
Яны не кураць, не выпіваюць.
Іх "падкаблучнікамі" называюць.
Свидетельство о публикации №115111709297