Песня пенсионеров -непосед трудоголиков

Ні мароз не страшыць нас, ні жара,
Ні дажджы, ні завеі, ні вятры.
Кожны дзень мы спяшым на Пятачок(1)
І выносім прыродныя дары.
Хто грыбы, хто ягады, хто хрэн,
Хто цыбулю, а хто агурок.
Кожны хоча што-небудзь прадаць,
Каб папоўніць свой кашалёк.
Нам усім ужо за шэсцьдзесят.
Ныюць косці і сэрца баліць,
Ды не можам мы дома ляжаць:
Без работы не можам мы жыць.
Пятачок нам работу дае.
Дазваляе нам бавіць свой час.
І ва ўсіх нашых слаўных Мастах
Няма лепшага месца для нас.
Пятачок, Пятачок, Пятачок!
Мы навек падружылі з табой.
Пятачок, Пятачок, Пятачок!
Ты прытулак нам даў і спакой.

(Пятачок)- Несанкцыяванае месца гандлю ў горадзе.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →