О наболевшем с горячим приветом

Калі б мог, словы з памяці выразаў,
Каб ніколі іх не згадаць:
«Так ведь из ниоткуда вылезла
Белоруссия, как не знать ».

Што балбочаш пра нешта роднае,
Рот нацменскі свой змоўкнуць прымусь
Дый ня лезь са сваёй пародыяй
На  великомогучую Русь.

Я даўно ўжо душу запэцкаў
І спусьціцца да дна пасьпеў,
І заслужана ў сварцы рэзкай
Патриот абяцаў расстрэл.

Мне маны і дзярма хапіла,
Хай мая перарвецца ніць.
Аб адным хачу да магілы
Трон завоблачны умаліць:

Каб спакойна над прагнай ямай,
Хоць згадаўшы ня тую маць,
Я – здвукроўлены – дзякуй маме –
Паміж мовамі і краямі –
Стрэлы вашыя мог прымаць.


Рецензии