Небяспечная прыгажосць

Небяспека заўсёды ёсць:
Час няўмольны, жыццё не вечна…
Дзе ты страчана, маладосць,
Так няўдала, так недарэчна?

Лёс – не кропка, прысуд – не здзек,
Я прымаю гасцей, і гэтак
Уцякаю ад «небяспек»
Пад вяртанне нервовых клетак.

***

Хто вы, мой выпадковы госць,
грэх у вобразе чалавека:
небяспечная прыгажосць,
ці прыгожая небяспека?

Вы абпальваеце агнём,
прымушаеце распранацца.
Не магу я адразу, днём.
Як да вечара пратрымацца?

Можа келіх, ці два віна?
Я жадаю пачаць з размовы.
Вы – прыемная навіна:
Малады і на ўсё гатовы.

Вашай страсці напор, памер
абяцае мне асалоду.
Вы залётнiк, вы кавалер –
адбярыце маю свабоду.

***

Будзе раніца, сціхне злосць,
Ува мне застануцца лекі:
небяспечную прыгажосць
я прымаю ад «небяспекі».


16.11.2015


Рецензии