Янке Купале
Цябе не забудзем ніколі ў жыцці.
З пяром ў руцэ я за справу прымуся
І праслаўлю цябе на ўсёй белай зямлі.
Ты заставаўся заўсёды прарокам,
Ты ад ворагаў родную мову збярог,
Ты краіну любіў, ганарыўся народам,
Дыхаць які без паветра усё ж змог.
Больш не хадзіць па зямле цябе блізкай:
Па беларускіх лугах і палях.
Больш не ўбачыш ты домікаў нізкіх-
Абарваўся трагічна жыццёвы твой шлях.
Спі спакойна, пясняр Беларусі!
Народ не забудзе ніколі ў жыцці,
Як ўсіх на Зямлі ты раптам прымусіў
Прызнаць існаванне Белай Русі.
Сентябрь 2008 г.
Свидетельство о публикации №115111501422