Лiстапад

Лістапад. Лістота падае. Падаецца, назаўсёды.
Колер лісця не кастрычніцкі, ён не радуе вачэй.
Горад з вечара да раніцы пазавешваў вокны-соты,
Сумна ў горадзе і холадна, трэба бегчы, ды хутчэй.

Дожджык цэдзіць кроплі дробныя скрозь нябёсаў гора-сіта,
Кроплі скочваюцца ў лужыны пад мігценне ліхтароў.
Напаўняецца бязлітасна, да краёў жыцця карыта
Адчуваннем непазбежнасці позняй восені дароў.

Што рабіць мне, восень позняя, з падарункамі-дарамі,
Як пазбавіцца ад шэрасці, безвыходнасці, хандры?
Я адказ шукаю ў горадзе, ідучы яго дварамі.
Сумна ў пашчы мегаполіса, волка, холадна ўнутры.

12.11.2015


Рецензии
Очень близкое.
Очень по-белорусски.
Мне тоже бывает "сумна у пушчы мегаполиса", но у нас есть выход - мы с мая по октябрь живем не в городе, а на даче, в Крыжовке, и оттуда ездим на работу. Это частично избавляет от хандры.
Мне понравилось, как написано Ваше стихо. Мне тоже иногда очень хочется сказать именно по-белорусски, но пока случился только один стих, и то в момент душевного раздрая. Все же нехватка языковой среды чувствуется.
С уважением, Валентина

Валеланна   29.12.2015 22:23     Заявить о нарушении
Дзякуй, Валяланна! Раз хочацца, то трэба спрабаваць - пісаць, размаўляць... Я сам ня так даўно пачаў гэта рабіць. Ня думаў, што ў выніку нешта адбудзецца.

Вершы   31.01.2016 23:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.