Сны
Душа лятае ў тых краях,
Дзе нарадзіўся, падрастаў,
Дзе я вучыўся, працаваў.
І часта сустракае тых,
Каго даўно няма ў жывых
І з імі гутаркі вядзе,
І спачувае ім ў бядзе,
Імкнецца ім дапамагчы
Хваробы, зло перамагчы...
Перажывае ў гэтых снах
Трывогі, цяжкасці і страх,
Якіх не зведала ў жыцці,
А ў снах прыходзіцца прайсці.
І стогне, і крычыць яна,
Каб вырвацца з палону сна...
А раніцай я сам не свой:
З абмяклым целам і душой,
Як быццам ноччу я не спаў,
А ў поце суткі працаваў.
Я ў Бога міласці прашу
Абараніць маю душу
Ад цяжкіх, ад кашмарных сноў
І даць мне сон без страшных сноў.
Свидетельство о публикации №115111310789