У каплицы

Прад вобразам святой Марыі,
З пакрытай шалем галавой,
Яна стаіць у амярцвенні
З адкрытай для Святой душой.

Што прывяло яе ў капліцу?
Грахі? Ці цяжкі ўдовін лёс?
Ці здрада любага, што рану
Ў душы ёй здрадаю нанёс?

Што просіць у святой Марыі?
Якія тайны выдае?
Ці мо малітвай прад Святою
Грахі замольвае свае?

У пальцах свечка дагарае,
Кідае водбліскі на твар.
Стаіць чароўная жанчына-
Мужчынскіх сэрцаў валадар.


Рецензии