Здараецца

Здараецца, што ўсё iдзе па плане,
I крочыць за табой удача, нiбы цень.
Бывае, што ты, нiбы ў капкане,
I цябе нямiлы новы дзень.

Здараецца, ляцiш ты невысока,
А падаеш балюча ўсё адно.
Цягнешся ў думках уверх, нiбы асока,
На справе - апускаешся на дно.

У нашым жыццi цярнiстым
Здараецца, што не стае
Чагосьцi, каб трымацца аптымicтам,
Каб расправiць крылы свае.


Рецензии