Дарогу здужае iдучы

Кажуць, дарогу здужае iдучы.
А калi чалавек невiдушчы,
Цi можа сапраўдны ён шлях адшукаць?

Бродзяць у цемры нават вiдушчыя,
Iм нiхто не спрабуе святло паказаць.

Гэта горад сляпых -
Тут кожны навобмацак ходзiць.
Iх пустыя вачнiцы сьлязьмi аблiваюцца.
Побач з iмi прывiды крочуць,
У душы лезуць, ды ўсьмiхаюцца.

Гэта горад глухix -
Тут крыку нiхто не пачуе.
Самы звонкi гук - цiшыня.
Адзiн аднаго падманам частуе,
Задарма прадаецца iмя.

Гэта горад вандроўнiкаў -
Iм няма супакою,
Кожны шукае сябе.
Як не зблытаць дарогi бясконцыя
I застацца жывым на вайне?

Невiдушчыя у цемры блукаюць:
Страцiлi зрок у хлуснi.
Хiба тыя, што клятвы парушылi,
Што запэцкалi рукi ў крывi,
Разумеюць, куды iм iсцi?


Рецензии