Усе такiя

Ты гаварыш, што адзiнокi.
Не дзiўна гэта, усе такiя.
Хутка крочуць чыесцi ногi,
Але не родныя, чужыя.

Увечары блукаеш у цемры,
Прыйшоў дадому - п`еш гарбату.
Сваволяць нервы, думкi скачуць
Пад стукi стрэлак цыферблату.

Сядзiш, турботна разважаеш:
Хто сябрам быў - цяпер знаёмы.
Аб вечным чымсьцi цiха марыш,
У вачах - мiнулага фантомы.

Ты стомлена глядзiш навiны,
Хоць да жыцця цiкавасць страцiў.
I голас дыктара нямiлы,
Як i таго, хто табе здраздiў.

Сумуеш ты, што адзiнокi.
I не сакрэт, што ўсе такiя.
У кожнага свае дарогi.
Людзей так шмат, ды ўсе чужыя.


Рецензии