Мацярынски инстынкт

Высока ў небе арол кружыўся,
Сваю ахвяру выбіраў.
А на зямлі, на сенажаці,
Перапялят хавала маці,
Каб іх драпежнік не задраў.

Накрыўшы целам і крыламі
І зліўшыся з куп'ём, з кустамі,
Яна жыцця не выдае.
Драпежнік пільна прыглядаўся,
Ды ўсё ж абманутым застаўся:
Прыняў за купіну яе.

Хаваюць птушкі птушанятак.
Звяры ратуюць зверанятак.
Ды толькі людзі горш за ўсіх.
Нам часта СМІ паведамляюць,
Як маці дзетак астаўляюць,
Або жыцця іх пазбаўляюць
З-за гнусных прыхацей сваіх.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →