Бурштынавая восень

Бурштынавая восень,
лістота, як радно,
вятрыска хмары носіць,
плюгавіць дождж акно,
скавыча адзінота
скудлачаным ваўком,
трымціць цяпла пяшчота
згараючым лістком,
змятае венік часу
ўсё тое, што было
ў жыцці нядаўнім нашым,
каб запаліць святло
кастроў надзей і мрояў,
дзе дым, ці мо туман,
з сятрыцаю-смугою
сатчэ зямны дыван...
Не жоўты колер - белы
у новага радна,
як вымытае цела,
усплыве з самога дна,
як чысты ліст жыццёвы,
што пішам кожны дзень...
А кожны год - чарговы -
І новае, і цень…
      ...
Бурштынавая восень!
Як пацеркі з бурштыну
Між колеру калоссяў
Чарнее пляма кліну…

Фото интернет.


Рецензии
Чарговы пейзажны шэдэYр, годны павагi за трапяткое
стаYленне да слова! Дзякуй, Людмiла!

Сергей Михайлович Зуев   09.11.2015 19:34     Заявить о нарушении
Дзякую, Сяргей! Трэба спрабаваць)…Каму ж, як не нам...

Людмила Воронова Супрун   10.11.2015 10:54   Заявить о нарушении