Дзяцинства ранняе маё

Якім было маё дзяцінства,
Сучасным дзецям не ўявіць.
Каб зразумець яго хоць трошкі,
Хоць трошкі трэба так пажыць.

Калі я быў яшчэ маўляткам
І спаць начамі не даваў,
Мне мама ў рот давала суслу.
Я заціхаў і засыпаў.

Калі я перарос калыску
І стаў жыццём свядомым жыць,
Шукаў я ў ім хвіліны шчасця.
Хацелася шчаслівым быць.

Гуляў з пясочкам на грудочку,
На лузе кветкі сабіраў,
Палохаў рыб у рачаёчку,
З кіёчкам коннікам скакаў.

Мяне прырода чаравала,
Маніла, цешыла мяне.
Я жыў, нібы ў чароўнай казцы,
Ці ў радасным чароўным сне.

О, ранняе маё дзяцінства!
Якім шчаслівым ты было!
Не знаў я, што такое беды,
Не ведаў, што такое зло.

А колькі радасці і шчасця
Я пазнаваў і адчуваў,
Калі кусочак хлеба тата,
Прыйшоўшы з працы, мне даваў!

Ён гаварыў, што гэта зайчык
Свайго мне хлеба пераслаў,
Каб я хутчэй пайшоў у школу
І пісьмы зайчыку пісаў.

Мне не забыць хвіліны шчасця,
Што поўнілі маю душу,
Калі бацькі дарылі булку,
Прывезеную з кірмашу.

О,шчасце! Ў кожнага сваё ты.
Цябе няпроста распазнаць.
Адно скажу, каб быць шчаслівым,
Жаданням трэба меру знаць.

Кусочак "зайцавага хлеба",
Цукерка, булка ў той пары
Бязмежнае дарылі шчасце
Вясковай босай дзетвары.


Рецензии