Прыход вясны
Выйшлі рэчкі з берагоў.
Агаліліся палеткі
Ад намеценых снягоў.
Скачуць зайцы на лужайцы,
Сустракаючы вясну.
Вожык вочы працірае,
Пазбаўляючыся сну.
Пчолка вылецела з вулля
Пашукаць салодкі сок.
Мышка вышмыгнула з норкі,
Каб знайсці дзе каласок.
Льюцца песні ў наваколлі,
Што пяе птушыны хор.
Лес паспешна апранае
Свой вясновы новы ўбор.
Ажывае ўсё ў прыродзе,
Прабуджаецца ад сну.
Дзеці з радасцю вітаюць
Так чаканую вясну.
Свидетельство о публикации №115110607099