Сава

http://www.stihi.ru/2015/09/20/8597

Пераклад (амаль дакладны) з украiнскай на беларускую мову:

Сава

Лi Чэнь Дао

           «Я не ведаю, ці ў тым сапраўды ёсць шчасце,
           Што натоўп сёння робіць,
           I што лічыць ён шчасцем.»
                (Чжуан Цзы)

Калi восень жаўцела золатам,
Калi лiсьце шамацела пад чаравiкамi,
Прымушаючы забывацца пра нячутнае,
(крокi)
Калi вецер дараваў мудрасць
(халодны),
Чжун Чжоў вырашыў,
Што кошык ягоных думак занадта поўны,
Што словы вандруюць навокал,
А шлях- вось ён, тутака, пад нагамi -
Пайшоў ён пабачыцца са сваiм даўнiм сябрам-
Хвiлосафам, чыё iмя было Творца Добрага,
Якi пайшоў служыць дарадчыкам
У царства Лян, нязначнае i малюсенькае.
I хтосьцi папярэдзiў дарадчыка:
«Iдзе сюды Чжуан Цзы, мудрэц,
Хоча ён вашу пасаду заняць,
Сам дарадчыкам цара Лян зрабiцца.»
I наказаў тады чыноўнiк Творца Добрага
Ўсю краiну, усюценькае царства абшнарыць
Ды злавiць вандроўнiка-
Тры днi шукалi, дык марна.
А Чжуан Цзы прыйшоў да Творцы Добрага,
I прамовiў, запытаў яго, пасмiхаючыся:
«Цi ты чуў пра птушку,
Што завецца Юны Фенiкс?
Лятае яна ад акiяну да акiяну,
Гняздо будуе толькi на платане,
Жывiцца толькi пладами чыстымi,
П’е толькi з крынiц салодкiх.
И вось гэты Фенiкс
Пралятаў калiсьцi над савой,
Якая мёртвага пацука адшукала,
И гукнула Фенiксу: -Йдзi, маўляў,
Ад маёй здабычы!
Цяпер жа ж ты чамусьцi хвалюешся,
Крычыш «йдзi» ды пагражаеш,
Няужо ты думаеш гэткiм чынам
Мяне ад царства Лян адвадзiць?»


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.