Фестываль

 Фестываль масак
Развясёлы  i свабодны другi раз памiжнародны
 ў Даўгавпiлсе фестываль, масак усялякiх баль!
У спевах, танцах Вiннiк зух. Кiруе – замiнае дух.
хуткi тэмп, запал i жарты- пляску ў далонi варты.
Cпевам напоўнiўся лiхiм парк Дубровна, затым
дачакалiся суботы, кабы вымесцi брыдоты.
Каму дзень вельмi шанцаваў i нядзельку тот чакаў.
Друг дзень,другое месца, на Рыжскай – масак шэсце
Натоўп вялiкi – куча мала! I гамонка расквiтала
цiкава на розных мовах, паважая ўсiх згодных.
Сонейка ў добрых намерах ...Вось  першы конны шэраг,
ведзьмароў, скнароў даволi,зашмат, ну як  тая молi ,
самалюбства тут без меры ,мот ды махляр замшэлы,
сатырычны ўвесь народ, самагуб i вёрткi чорт.
Валам валяць. Брыдка кпяць, кэпска ў шарэнзе стаяць.
Бяжыць бадзяга,як шкiлет, быццам да цёшчы на абед.
Ён зусiм не даспадобы, як ўсе масак асобы.
Брыдкi сметнiк нячыстот, з якiм дужа дружа чорт.
З хараством лепш сустракацца, а з брыдотай развiтацца.
Тут круцялёў бязмерна , шмат. Пiсаць можна да каляд...
Убачыў народ , нарэшце, што замыкала шэсце.
Белая твар- ашчэраў рот, нiбы Нiльскi бягiмот,
так касу моцна трымала, надзею не губляла
ахвяру ў натоўпе скасiць, што аб гэтым гаварыць?
Хоць добра касой махала, настроя не сапсавала
Касцёр пылаў ужо ў  парку, перакульваў хтосьцi чарку,
блiны елi , пiлi пiва - урачыстасцi на дзiва!
Пляшуць маскi. Маладзiцы усе не прэч павесясiцца
Музыкi гралi , пеў спявак,дзяўчаты скакалi ў такт.
Доўга музыка гучала...i расстанне напаткала.
Розныя нацыi па плеч,гаварылi“Да сустрэч!”
Фестываль праз два гады заскавычыць на ўсе лады.ў


Рецензии