***

Восеньскi кiрмаш
Пасля дажынак i турбот
падводзiм вынiкi за год.
У закрама -зiмнi запас.
А гонар едзе на кiрмаш.
На восеньскiм тым кiрмашы,
ўсё, што хочаш, для душы:
Бульба,морква,рэпа, авёс,
капусты горы, да нябёс.
Кабачкi, тыква,i фасоля
 У зярнятак – свая роля.
тут агароднiна ў саку
мяшок жыта на муку.
Чаго толькi не знайсцi,
усялякай жыўнасцi:
пеўняў, курак,парасят
i клетак i розных кралят ,
i напояў,i  спажывы
i бурштына мёд на дзiва.

Касметычныя прылады
для нацiрак i памады,
ражанцы, брошы, ручнiкi,
дзiвяцца дзевы, мужыкi.
Сувенры - маладухам,
ляскi старым i старухам.
Трэба выручыць грашы,
што купiць-семя рашыць.
Мо прыдбаць жонцы каралi,
для малых, каб малявалi.
Для старэйшых штось важней.
Кампютер мабыць- мара дней.
Мо мабiльнiк, як вядзецца.
Няхай гадуецца. Смяецца
дзцяцi  ў радасцi, што дня.
Каб любавалася сямя.
Вочы блiшчаць, чаго яшчэ
Калi сiнiца вось у руце!
А калi ў кiшэнi медзь?
нарэшце трэба паглядзець...
пабачыць свет , пакрасаваць,
кiрмашу рух пазабаўляць.
Вось такi восеньскi кiрмаш:
вязуць, нясуць усё зараз,
селета што ўрадзiла,
народ горада  б здзiвiла.
Тут гонар людцаў на паказ -
люблю я восеньскi кiрмаш!


Рецензии