У лесе

На глыбокім снезе
Шмат слядоў у лесе.
Вось вавёрчыны сляды
Вакол дрэў  туды-сюды.
Далей крыху ў баку
Сядзеў дзяцел на суку.
Моцна стукаў дзюбай ён.
Аж дрыжэў ад жаху клён.
Сваю справу добра ведаў -
Усіх выгнаў караедаў.
А ў дуба і  ў бярозы,
Бачна, рухаліся козы.
І ў пошуках травы
Праскакалі праз равы.
Амаль дрэў краная кроны
Побач лёталі вароны.
Крылы чорныя, як хмаркі
І любіцелькі да сваркі.
На глыбокім снезе хтосьці
Доўга зло зрываў з кагосці.
Мабыць воўк, а мабыць дзік
Утаптаў снег, потым знік.
Завіруха загудзела,
Снег пайшоў і стала бела.
Зніклі раптам усе сляды.
І нядоўга да бяды.
Я запрог каня хутчэй.
Добра дровы ўвязаў
І, як мага мог, грамчэй
"Но!",- каню свайму сказаў.


Рецензии
"Добра дровы ўвязаў...
"Но!",- каню свайму сказаў".
Што далей? Куды павёз?
З цёплай печчу звязаў лёс?

У беларускай мове ёсць нешта такое, што не згасае.
Дзякуй, Уладзімір.

Василий Азоронок   20.12.2017 08:59     Заявить о нарушении
Спасибо, Василий!

Владимир Михайлович Крюков   20.12.2017 12:16   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.