Мiльгану

Жыццё доўгае – мана. Мiльгануў i ўжо няма,
адзiн подых, цi павеў чуеш зямны, цiкавы спеў.
 I каханне- летуцень, праца, поспех , як той дзень.
Кароткi мiг – усё жыццё - ўздыхнуў  i забыццё.
Нiбы кропля  на вадзе, знiк i невядома дзе?
А вядома зямлякамк- справа тут, а ты ўжо там.
Мiльгануў  у добрым стане праз краiны, акяны
 да святла, праз дзiкi змрок, туды,дзе анёлы, дзе Бог.

Не так, як хочацца
Не так, як хочацца жывецца,
якая хвiля набяжыць.
За чалавекам хмара ўецца.
А справа добрая маўчыць.
Чакаюць многiя падтрымкi.
Бо адзiноцтва перабор.
Дапамажы iм без затрымкi.
Хай у ваччу другiх дакор...
Не звяртай на суд увагi,
жывi,як быццам зла няма.
Трымай высока праўды сцягi
i аддавай любоў спаўна.
Душа ад шчасця засмяецца...
жыццё – люстэрка адбiцця,
тот, хто к цудоўнаму iмкнецца,
трымае стымул ад жыцця.ўўўў


Рецензии