Лячу на святло

Я закрываю вочы,
Каб зноў цябе знайсці...
Зноў цемра мне сурочыць –
Ляці, душа, ляці.
Ды штосьці неахвотна
Імкнуся я ў палёт –
І верыцца дрымотна,
І ледзь дыміцца кнот.
А дзесьці там, у прыцемках свядомасці,
Знаёмай постаццю, нябачаным святлом,
Маёю стратай і чужой маёмасцю
Знікаеш ты за ледь прыкметным шклом.

Я закрываю вочы,
Каб зазірнуць у свет,
А нехта ўпарта сочыць,
Дзе я пакінуў след.
Дзівак! Ці варта бразгаць
Няйснуючым замком,
Біць па адкрытай браме
Самлелым кулаком?
А дзесьці там, на віртуальных ростанях,
На даху дзён і ў бездані начэй,
Твой ціхі позірк у заўсёдным роздуме
Чакае зацікаўленых вачэй.

Я закрываю вочы,
Каб свой убачыць лёс,
Ды хтосьці побач крочыць
І штось бурчыць пад нос.
Мой цень, мая планіда,
Ну што ты робіш тут?
Пакуль вастру я дзіду –
Няпэўны твой статут.
А дзесьці там, за недасяжнай рысаю,
За тоўшчай покуль не пражытых год,
Твайго жыцця святло гарыць празрыстае,
І я лячу заўсёды на яго.

6.10.2006       


Рецензии
добра пішаце- калі сказаць коратка...мне спадабалася!дзякуй за добрыя уражанні ад прачытанага!поспехау у творчасці!хвала беларусам!

Владимир Гайдук   22.12.2015 12:33     Заявить о нарушении
Дзякуй! Прыемна атрымаць такі водгук ад аўтара, які ведае і піша на беларускай мове. З павагай,

Юрий Игнатюк   22.12.2015 14:00   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.