Бессмяротны полк

(аўтарскі пераклад верша "Как много
вас погибло в той войне"
1http://www.stihi.ru/2015/05/19/5326)

Як многа вас палегла ў той вайне!
Палегла!.. Але катам не здаліся!
І ў бессмяротным маршы, па вясне,
З вас кожны, як жывы, да нас з'явіўся.

Як многа вас, салдат без узнагарод
Загінула за перамогу ў бойнях,
Дзяцей Айчыны! - Неўміручы род! -
Ніколі не забыць ёй вочы войнаў!

Як многа твараў у кветкавай рацэ -
Нашчадкі йдуць па вуліцах краіны!
І фотаздымкі ў кожнага ў руцэ -
Урыўкам з кадра жудаснай хвіліны.
 
Як многа можа памяць зберагчы
У глыбіні людскога смутку, жалю!
І будзе ваша кроў у нас цячы
Праз пакаленні неразрыўнай хваляй. 

І мы яе далей перадамо,
Як сімвал міру, знак, як эстафету,
Каб больш ніякіх ворагаў ярмо
Не задушыла войнамі планету.


Рецензии