Колькі, скажыце, іх: дзесяць, сорак? тысяч, мільёнаў, мільярдаў? –бела-чырвона-белых зорак – нават лічыць не варта. Будзеш сачыць за адной, як тут жа iншая ўзыдзе хутка. Зоркі – яны такія, дружа! Адвернешся на мінутку, хвіліна – і неба зарападам разродзіцца імгненна. I ты паляціш у поле за садам з кошыкам, на каленях стоячы, поўзаючы бясконца гуляць у збіральніка зорак, гэткага зорнага абаронца, як быццам бы побач вораг, як быццам зорка хутка заплача, калi будзе не ўрадлівай глеба… Так, калі зоркі запальваюць, значыць, гэта каму-небудзь трэба! Іначай, пра што непакоіцца людзям, сьвядомым, простым, смяротным? Чакайце, усе хутка зоркамі будзем, лічыце, лавіце нас потым…
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.