Зима

Падаюць сняжынкі
За маім акном.
Пакрываюць землю
Белым дываном.

Поле, лес, дарогі
Свой змянілі ўбор.
Маразы, завеі
Выйшлі на прастор.

Амярцвела поле.
Спіць дрымучы лес.
Слаба грэе сонца
З галубых нябес.

У правы ўступіла
Лютая зіма:
Для дзяцей- забавы,
Для старых- турма.


Рецензии