Царыца душы

Паходка, постаць, мілы твар, а вочы!
У іх – дня блакіт і неба сінь у ночы,
У іх – глыбіня марскіх кручын бясконцых,
У іх – дабрыня, любоў, цяпло ад сонца!

Яны паэтаў грэюць у час натхнення,
Паэты шлюць ім лепшыя тварэнні.
І я спадобіўся паслаць ёй прывітанне –
Царыцы маіх дум, маёй душы жаданні.

Ці зоркі дзьве і неба таямніцы,
Ці летнія яскравыя зарніцы,
У іх даль нябёс сабраная ў адзіна,
Увесь Божы Свет, – прыгожая дзяўчына.

А голас звонкі,.нібы ўсе крыніцы
Сабраны разам, льюць свае вадзіцы.
Той голас у маім сэрцы аддаецца –
Вадой крынічнай сэрца абальецца.

Жадаю табе, дзіўная царыца,
Такой застацца, светам азарыцца,
Быць чыстай, белай як бярозка ў полі,
Іскрыць святло аж да нябёснай столі!

Жадаю быць жаданай і каханай,
Жыццё пражыць без болі і абману,
Каб кожны дзень быў светлым і спакойным,
А дзеці каб былі цябе дастойны!

Будзь шчасліва, табою ганаруся,
Незадарма жывеш у Беларусі,
Перад табой кланюся на калені,
Цябе люблю я кожнае імгненне!

                22.01.2006 г.

Коллаж взят из интернета, благодарю автора


Рецензии