Лунная соната
і недапітую гарбату!
Гайда туды, дзе ў белы свет,
які ў чарнюткі "фрак" адзет,
ліхтарна-поўневы дуэт
"злівае" "Лунную" санату!
Здымі іржу, бы капялюш —
і упівайся асалодай.
Нутром і скурай слухай. Ну ж,
падстаў душу пад "лунны" душ
і незабыўнае узруш —
усё, што ў сэрцы назаўсёды.
Паймі — усё мінае, ўсё.
Ах, як пяюць — з "піяна" ў "мецца"!
Далоў жалобнае ныццё!
Калі губляецца жыццё,
і дух ідзе у небыццё,
Любоў і Памяць застаецца.
Свидетельство о публикации №115102803404
Любовь и память остаётся.
Спасибо!
Лариса Потапова 26.04.2018 23:21 Заявить о нарушении