Бомж

Не памыты, не пабрыты,
Без жылля і без "папер"
Ён у горадзе блукае,
Як голодны ў лесе звер.

Капашыцца ў скрынках з смеццем,
Пільна шарыць між кустоў.
Ён вышуквае бутэлькі
І аб'едкі са сталоў.

Вочы стомлены бяссоннем.
Постаць згорблена, худы
І паходка, як старога,
Хоць гадамі малады.

Што ж яго такім зрабіла?
Водка? Дзеўкі, ці гульня,
Што сям'я яго забыла
І адкінула радня?

А магчыма злыя людзі
Да такога давялі:
Ачарнілі, разарылі
І да кратаў давялі.

І цяпер ён бомж няшчасны
Не жыве, а існуе,
А успомніўшы былое
Слёзы роспачы ён лье.

Ён нікому не патрэбны.
Ўсе цураюцца яго.
Спадзяецца ён на міласць
Толькі Бога аднаго.


Рецензии