Вецер

 
Вецер калыша галiнкi,
гойдае, спаць не дае.
То расхiляе абдымкi,
то свiшча, то цiха пяе.
Спявае мiлай бярозе
i песнi ,i нябылiцы,
да паважанай, шаноўнай
хоча навек прытулiцца.
На вушка шэптаць словы мiлай
ды шчыра ў вочы глядзець
i не заўважыць хвiлiны,
калi напаткае смерць.

Маё каханне
Палюе совачка на палёвачак,
чорны ночы.
А маё каханне, прыгажэй,што ранне
шэры вочы!
На жыццёвым шляху пазбеч не магу
перашкоды.
А маё каханне, маё спачуванне
назаўсёды.
Вельмi хутка ў жыццi ўсё меняецца:
твар, стыль, моды.
Луг квiтнее ў расе... Лепш каханне за ўсе
асалоды.
Вадалей
Ночка цёмная,пара позняя
над калыскаю мацi не спiць.
Вадалей ваду л;е, здань злосная.
Дзiкi вятрышча над лёсам кпiць.
З пытаннем люты зноў звяртаецца
як вы жывеце? Працуеце як?
I ышэй, вышэй уздымаецца
Беларусi роднай вольны сцяг.
Але сэрца яшчэ боль апячэ,
калi бачыш, як крыўда не мрэ,
а знявага самотна шэрая,
як раней безнаказна жыве.


Рецензии