На развiтанне

Я цябе не кранаю нічым,
На мяне ты махнула рукою.
Мабыць шмат у цябе ёсць прычын
Назаўжды развітацца са мною.

Цябе, бачна, ўжо я стаміў,
Не даю адпачыць і хвіліны.
Цябе мабыць не так я любіў,
Як кахаюць звычайна мужчыны.

Для цябе мо ўжо састарэў,
Па руках дык звязала навошта.
Ад кахання зусім ашалеў,
На цябе мне забыцца не проста.

Вельмі прыкра ўжо разумець,
Што ў  руках сваіх маешь ахвяру.
Колькі можна мне здзекі цярпець
Табе гэта ўсе не да твару.

Дык скажы надалей, што рабіць.
Першы згадваю наш пацалунак,
Маё сэрца даўно так баліць
І душа не знаходзиць прытулак.

А я марыў, што разам з табой
Па жыцці будзем крочыць мы доўга,
І вось гэтай прыгожай парой
Мілавацца  табою чароўна.

Дык даруй мо ў чым і бывай,
Не знайшоў  у цябе я спагады,
Можа з іншым жыццё будзе рай,
Ад таго буду толькі я рады.


Рецензии
Няхай літаратурны герой развяжа гэтыя вузлы. У народзе кажуць: "Клін клінам выбіваюць!"
І яшчэ ! Размаўляюць на роднай мове не толькі філолагі, але і многія беларускамоўныя журналісты, пісьменнікі, мастакі, студэнты.. Ды шмат яшчэ хто! :-)) Нават Фінбэрг размаўляе на беларускай мове, а нарадзіўся ў Мазыры...

Анна Атрощенко   14.12.2016 01:37     Заявить о нарушении
Беларускую мову ведаю таму, што была выдатная настауница Нина Уладзимирауна.
Да восьмага класа школа была беларускамоунай, а дзесяцигодку заканчвау ужо у рускамоунай. Мову паважаю, але няма з ким на ёй размауляць...
Вельми удзячны Вам!

Владимир Михайлович Крюков   14.12.2016 08:33   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.