хваробы

Нагналi хваробы i зiнк рытм жыцця.
Кульгавы, нядобры закраўся адчай.
Мроiць пагрозай ды корча рожы:
мабыць не цвярозы, брыдкi , нягожы?
Мабыць не трэба ему паддавацца?
Не разважая кахаць, спадзявацца?
Жыццё-летуценне-жыць спяшацца,
сеяць насенне, гучна смяяцца,
нават пакут  жыцця не чурацца.

Прыгажосць
Прыгажосць, што абяцанка
 позiрк цягне, як магнiт.
Пачуццi нiбы маланка ,
нiбыта выбух, дынамiт!
Прыгажосць – iмкненне вока,
сэрданька млее ад пакут,
ачмурэнне, удар токам
мiг – каханне тут, як тут.
Захапленне ад палона ,
непамяркоўна даўкi пыл.
Раздзiрае, рве да стогна
i песцiць мару, што ёсць сiл.
 I парыў   лiхi кахання,
i генэтычны мабыць код,
штурхае на абяцанне,
ад абяцання  - зiрнеш- плод.
Потым павольней i спакойней
жыццёвы лёс, як та рака,
памiж роўней i не роўней
цячэ нястрымна праз вяка.

Прывабнае жыццё
Прывабнае жыццё, што так прагна п;ём,
плясканне ў далонi, i слёзы ручаём.
Не без трыумфа ад снега да жнiва-
аднак гэтым часам i муха шчаслiва.
А другой палове- ад жнiва да снега
пачынайце знова мiтусню забега.
На руце мазолi, у сэрцы трывога
ды зусiм цяжэй у зiмку дарога.
Прывабнае жйццё, якое прагна п;ём:
плясканне ў далонi i слёзы ручаём.
 Сiнiца
Прыгажуня сiнiца,
я хачу падзiвiцца
на твой цiкавы ўбор.
А для сiнiя грудкi
няма печкi цi грубкi,
i мароз б;е i мор.
Ах , станоўчая птушка,
ты не маеш кажушка,
ляцець здольна да зор.
У суровыя зiмы,
не пакiнеш радзiмы...
Для меня тут дакор.
 На зямным шары
На зямным шары, вельмi малым,
дзе я i мой край - трэба б жыць без меж,
здзейснiць мары – зрок сталы,
упрыгожваць зямлiцу,на якой жывеш.
Прыгожы дзянёк
Прыгожы вельмi тот дзянёк,
калi рамонка, васiлёк
вось заквiтнеюць на палях
i залучыцца зорны шлях.
Калi жыта каласiцца,
ды ўражаем ганарыцца
гаспадыня, гаспадар,
нават збажыны абшар.
Цi ў кустах свiшча салавей,
каханне з кожным днём мацней.
Кветачку прыдбаць iмкнуцца
кожны ахоч дакрануцца
да струменьчыка кахання.
Асаблiва вабiць ранне.
Тольк пад вечар дзiвакi
ўсё дзiвачаць у ракi.
21ы век
Урачысты ды прыгожы век  двадцаць першы на парозе.
Усмiхаецца заўзята ды пазiрае зухавата.
У жыццi нам абяцае , чаго душа не пажадае.
Пылаюць факелы надзей, шлях высвятляюць для людзей.


Рецензии