горькое
"Зняверана!" А калі так - "бязбожіца".
Хадзіла я за шчасцем давідна,
І да таго мне ўвечары няможацца,
што да акна
(знявечаны пажар заходу)
прыціскаюся малітваю
за сэрца!
Даць бы шыбам выдрыжаць,
як шыбеніцы цяжарам забітага
жадання.
Ты праходзіш праз мяне,
невычарпальны!
Я не вобраз клікаю.
Жыву чаканнем, -
самая вялікая зямная блаж,
але яна міне,
як гэта ноч.
Не спіцца да пяці.
Сябе пасля баюся дабудзіцца,
бо да "жывой" Вам прыйдзецца прысці,
а мне "за горам" так салодка спіцца...
2013-2015
Свидетельство о публикации №115102410209
Ольга Сафронова Таганрог 10.11.2015 19:06 Заявить о нарушении
Анастасия Котюргина 10.11.2015 19:59 Заявить о нарушении
Ольга Сафронова Таганрог 10.11.2015 20:25 Заявить о нарушении