Падымаць культуру

Жывём мы зараз у раскошы:
Што хочаш-можаш ты купіць,
Былі бы ў кішэні грошы-
Набудзеш тое,што карціць.
У часы савецкія па блату
Мы даставалі дэфіцыт.
Лічыўся прадавец багатым
І меў вялікі"апетыт".
Ён,грэўшы рукі ля тавару,
Сябе Персонай адчуваў,
На нас глядзеў,як на ахвяру,
І кверху нос свой задзіраў.
Ужо часы мінулі тыя,
Ды прадавец той усё ж не знік,
Не павярне ён нават шыі,
Калі заходзіць пакупнік.
І нат не мае ён намеру
Прапанаваць нам свой тавар,
Уткнецца носам у паперу,
Або зусім адверне твар.
Хіба работнікі такія
Карысьці многа могуць даць?
Мяняць патрэбна кадры тыя,
Настрой каб людзям не псаваць.
Або мяняць сваю натуру,
Цябе змаглі каб паважаць,
І абслугоўвання культуру
Вышэй патрэбна падымаць!


Рецензии
Маци пиша у Беларуси,
Дачка пиша у Белай Руси.
Аб радзиме и каханни,
Байки,вершы пра паляванне.
Маци,дачка заужды радам,
Их жыццё и ёсць награда.
А сустрэчы на стихи.ру,
А у дачки на проза.ру,
Не забудуць двух Шульгу.

Ольга Суковатая Шульга   24.10.2015 11:23     Заявить о нарушении