Родны горад

Расквітнеў наш родны горад,
Чыстым стаў,утульным,
Яго любяць стар і молад,
Дзеці і матулі.
   Ды і як жа не любіці
   Нам сваю радзіму?!
   Прыгажосць трэба цаніці-
   Не праходзіць міма.
Сквер гасцінна запрашае:
-Людзі,адпачніце!-
Хор птушыны нам спявае:
-У любві жывіце!-
   Але ёсць такія людзі-
   Сораму не маюць-
   Усё засмеціць і забрудзіць
   Навакол жадаюць.
Усё трушчыць і ламаці-
Ім то да спадобы.
Бруд на вуліцы і ў хаце-
Ніякай стыдобы.
   Трэба ім сказаць:"Даволі
   Вам псаваць прыроду,
   Не ідзіце супраць волі
   Ўсяго народу!"
Квітнець гораду радному,
І каб так вялося,
Што старому і малому
Добра бы жылося!


Рецензии