Запрашай у госци сам

Яблык столькі ўрадзіла-
Аж галіны ломяць з сілай.
Выбірай,якое хочаш,
Еш,пакуль хапае мочы.
А ў дзяцінстве не так была:
Маці яблынь не садзіла,
Бо за яблыню,за сліву
(Для нас зараз гэта дзіва)
Трэба была заплаціць-
Дык навошта іх садзіць?
Побач жыў сусед багаты.
Плот высокі каля хаты,
За платом за тым дзівосы:
Раслі ажно абрыкосы!
Нос казыча пах духмяны,
Вабіць яблычак румяны,
Ды сусед не пачастуе,
Для сябе нават шкадуе,
Бо ён сквапны вельмі быў,
Сам сябе ў год раз любіў.
А я момант падабраў
Ды ту яблыню абраў.
Поўну пазуху набіў,
Штаны ледзьве не згубіў.
Сяжу радасны пад плотам,
Ем ласунак у ахвоту,
Бач,ідзе дамоў сусед-
Пацямнеў у вачах свет!
Але я не разгубіўся
І з суседам падзяліўся.
Да чужога ён ахвочы,
Загарэліся аж вочы:
-Смакату дзе ты здабыў?-
-Ды ў дзядзькі зарабіў.-
За частунак даў ён дзякуй,
Не пазнаў сваё па смаку.
Я ж не лазіў больш у сады,
Бо запомніў на гады:
Каб табе хто не зайздросціў-
Запрашай сам лепей у госці!


Рецензии