***

    Паэзiя
Паэзiя на кволых ножках
ляжала стоскай у вугла,
прыкрытая пыльнай абложкай,
да часу ў цемры гула.
Лявон Рыгоравiч на вагi -
успамiнаю перш-на-перш-
упакаваў , прыдаў увагi-
недасканалы зусiм верш.

Цалiна
Неабсяжныя далi,
шыр, вялiкi прастор
i нi рэчкi бягучай,
нi сяла i нi гор.

Толькi вецер шалёны
гонiць воблакам пыл.
Ды як вокам акiнуць
да нябес роўны схiл.

Дзесьцi, дзесьцi далёка
неба, як парасон.
Стэп даволi шырокi -
на зямлi гарызонт

Ледзь прыкметны здалёк
дзе- нiдзе вартавы.
У кажушку пастушок -
малы суслiк з травы.

Ды лунае над стэпам,
нiбы важны кароль,
i смяецца пры гэтым
ды палюе арол..

Пенсiянер

Працаваў ён многа, цяжка,
жыццёвы рай лёс абяцаў,
ды на пенсii знянацку
прамком у пекла завiтаў.

Калсьцi з ранку так забыўся,
Нiбы чорт руку штурхаў,
шукаў доўга, абураўся,
ды шыш у кiшенi адшукаў.

 I цячэ жыццё марудна,
 цягнiк свабоды  пыху даў.
Жывот пуст, кашуля брудна...
Чаго ж ты з пенсii чакаў?
 Вось

Вось выразна, як учора,
баль праходзў адмысловы.
Усе сяброўк  сябры -
я прыгожы, малады!

Балявал ўсе без стомы:
смех, вясёласць, песн, гоман.
Зараз дзе ўся прыткасць, ты?
хоць душой я малады.

Рэйкi
Рэйкi не сумавалi,
i колы заспявалi,
як ад роднага ганка,
ў Сiбiр спазаранку -
далёкая дарога...
Хвiля – няма мiлага
Сустрэч не абяцалi,
ў адзiны бок гналi,
нiбыта жыццё ўкралi.
Цяжкiя рэйкi дражалi,
цягнiк быў у запале.
Вядома яны са сталi.
Бачылi розныя далi,
зусiм не сумавалi.
ў


Рецензии