Вёска Калядзичы

Між лясоў дрымучых,
Дзе было шмат дзічы,
Продкі заснавалі
Вёску Калядзічы.

Працаю стараннай
І бязмежнай воляй
Лес ператвараді
Ў ворыўнае поле.

І лясы, і поле
Сем'і іх кармілі.
Рэчка і крынічкі
Іх вадой паілі.

Дні ішлі за днямі.
Праміналі годы.
Шырылася вёска,
Множыліся роды.

Вёска Калядзічы
Майму сэрцу міла.
Тут мая матуля
Мяне нарадзіла.

Я ў дзяцінстве рос тут,
Сілы набіраўся.
Тут мне ўсё знаёма.
Тут мой след застаўся

Ў хаце, дзе радзіўся,
Ў школе, дзе вучыўся,
Ў садзе, што садзіў я,
Ў лесе, дзе блудзіў я.

Вёска Калядзічы!
Ты мая радзіма.
І забыць цябе мне
Проста немагчыма.


Рецензии