Пахавайце мяне за плiнтусам

Я расстануся хутка
з ветранай галавой,
Пахавайце мяне
за плiнтусам, за ліштвой.
Не жадаю ляжаць
у прамерзлай, сырой зямлі,
Не хачу, каб мой сок
пачвары ў зямлі пілі.

Свету гэтаму
абыякавы мой запал.
Я дарэмна згарэў,
бясследна, на жаль, прапаў.
«Не патрэбны нікому
талент, – сказалі, – твой».
Пахавайце мяне
за плiнтусам, за ліштвой.


Пахавайце мяне,
вар'ята і дзівака.
Я стаміўся хварэць –
не піша даўно рука.
На паперы – паэт,
а ўсярэдзіне ўжо не той…
Пахавайце мяне
за плiнтусам, за ліштвой.

18.10.2015


Рецензии
За плiнтусам на усiх жадаючых месца не хопiць :)))))))))))))))

Татьяна Егоровна Полякова   24.10.2015 20:51     Заявить о нарушении
Прыемна бачыць станоучую рэакцыю на верш)))

Махнач Сергей Юрьевсын   25.10.2015 20:50   Заявить о нарушении