Няма пра што пiсаць зламай усе алоукi..

Няма пра што пісаць – зламай усе алоўкі,
Няма чаго казаць – дык лепей памаўчы!
Не ўсім жыццё лятаць, мышэй здаволіць норка,
Каму – ляцець удзень, каму – паўзці ўначы.

Навошта гэты пыл? Ён засцілае вочы
Фальшывасцю сваёй… Пазбаўся ад яго!
Сапраўдным трэба быць, калі вяршыні хочаш,
Паўзучых павукоў пускаць няма чаго.

За воблакам, у ноч, дзе зорка свет схавала,
Знайдзі сваё цяпло, згубі сардэчны лёд!
Адчуй, што ў гэты час усё багатым стала –
І мова, і пісьмо, і думкі, і палёт.


Рецензии